|
Вёска ў
Трабскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. засценак у
Трабскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
16 рэвізскіхдуш, дзяржаўная
ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г.,
7 двароў, 55 жыхароў. У 1905 г. 67
жыхароў, 121 дзесяціна зямлі. У 1921–1939 гг. у
Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 42
жыхары. 3 12.10.1940 г.
вёска (13 двароў, 80 жыхароў) у
Чэневіцкім, з 2.12.1959 г. у Трабскім
сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960
г. Іўеўскага раёнаў. У 1950 г. арганізаваны
калгас «Маладая гвардыя». У 1970 г. 46 жыхароў.
Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
У 1999 г. 3 двары, 5 жыхароў.
партнеры:
|